«Крамбамбуля» – Балада пра О’Конэлі і ягоны сіні нос (2002)

www.garadzenec.by.ru У графстве адным Шэйн О’Конэлі жыў, Ён «Guinness» ад раніцы бочкамі піў. Дарэчы, у Шэйна О’Конэлі быў Сіні-сіні нос. Прыходзілі ў госці яго сябрукі, Былі ў іх насы, нібы буракі, І толькі ў Шэйна адзін быў такі Сіні-сіні нос. Калісьці даўно мараком ён служыў, Па моры ў шторм і ў штыль ён хадзіў, Быць можа, тады гэты колер набыў Сіні-сіні нос. А можа, занадта цікаўны ён быў, Напэўна, паўсюль нос суваць свой любіў, І хтосьці калісьці яго зашчаміў, Той сіні-сіні нос Турысты туды пачалі прыяжджаць, Каб Джэка пабачыць і каб пакранаць, – Не верылі людзі, што гэта ўсур’ёз – Сіні-сіні нос. І Джэк на турыстах разбагацеў, Купіў сабе дом і кароўнік, і хлеў. Вось так нечаканае шчасце прынёс Сіні-сіні нос. У графстве адным Шэйн О’Конэлі жыў, Ён «Guinness» ад раніцы бочкамі піў. Дарэчы, у Шэйна О’Конэлі быў Сіні-сіні нос. (3)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>